БЕЛ Ł РУС

У Германіі затрымалі групу ўкраінцаў у справе аб пасылках з выбухоўкай. Мяркуецца, што яны працавалі на Расію

14.05.2025 / 13:3

Nashaniva.com

У Германіі затрымалі групу ўкраінцаў у справе аб пасылках з выбухоўкай. Мяркуецца, што яны працавалі на Расію, піша УНІАН.

Ілюстрацыйнае фота: Michael Probst / AP

У прыватнасці, нямецкія ўлады падазраюць украінцаў у дзейнасці, звязанай з адпраўкай пасылак з выбуховымі прыладамі.

Мяркуецца, што падазраваныя былі агентамі замежнай дзяржавы і кантактавалі з асобамі, якія працуюць у расійскіх дзяржаўных установах, гаворыцца ў заяве федэральных пракурораў. Іншыя падрабязнасці арышту пакуль невядомыя.

Паведамляецца толькі, што двое мужчын, ідэнтыфікаваных нямецкімі праваахоўнымі органамі як Уладзіслаў Т. і Данііл Б., былі арыштаваныя на выходных у Нямеччыне. Яшчэ адзін, ідэнтыфікаваны як Яўген Б., быў арыштаваны ў аўторак у Швейцарыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула