БЕЛ Ł РУС

Расіянін на «Доджы» разагнаўся да 200 км/г на трасе М1. Але ад ДАІ не ўцёк

14.05.2025 / 14:21

Nashaniva.com

Госць з Расіі папярэдне схаваў нумары, каб яго складаней было знайсці.

Скрыншот відэа УУС Мінскага аблвыканкама

Мужчына на «Доджы» зладзіў гонкі па «алімпійцы» на 9 мая. На ўчастку ў Барысаўскім раёне ён трапіў на вочы супрацоўнікам ДАІ. Машына праляцела міма даішнікаў на вялікай хуткасці.

Сілавікі адправіліся ў пагоню і падалі «Доджу» сігнал спыніцца. Але той паскорыўся да 198 км/г.

Гонка працягвалася 17 кіламетраў, пакуль кіроўца «Доджа» не здаўся і не спыніўся. Праверка паказала, што за рулём быў 38-гадовы грамадзянін Расіі. Рэгістрацыйныя знакі на машыне ён схаваў.

У выніку расіяніна пазбавілі пасведчання кіроўцы на 6 месяцаў, аштрафавалі на 1512 рублёў і адправілі на пяць сутак у ІЧУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула