БЕЛ Ł РУС

Валерый Пяўніцкі звольнены з пасады галоўнага трэнера жаночай зборнай Беларусі па гандболе. Нядаўна ён пазітыўна выказаўся пра ЛГБТ

14.05.2025 / 22:25

Nashaniva.com

Замест Пяўніцкага каманду ўзначаліў Ігар Папруга. Раней ён ніколі не працаваў з жаночымі камандамі, адзначае «Трыбуна».

Валерый Пяўніцкі

64-гадовы Валерый Пяўніцкі кіраваў жаночай гандбольнай зборнай амаль 15 гадоў — з чэрвеня 2010 года. На гэтай пасадзе ў яго была неадназначная рэпутацыя. Раней адразу некалькі гандбалістак адмовіліся прыязджаць да яго ў нацыянальную каманду. 

У той жа час ён меў ліберальнае стаўленне да сэксуальных меншасцяў, у зусім нядаўнім інтэрв'ю выказаўшыся пра лесбіянак:

«Даволі распаўсюджаная з'ява за мяжой, у мяне ў кожнай камандзе былі такія дзяўчаты. Ды і ў нашых таксама. Але я нармальна да гэтага стаўлюся.

Даказана ж, што 10% насельніцтва планеты адчувае цягу да прадстаўнікоў свайго полу, і мяне заўсёды замілоўваюць спробы кагосьці ўзяцца гэты працэс рэгуляваць», — сказаў трэнер.

Пасля лютага 2022 года зборная Беларусі па гандболе адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў. У канцы 2024 года Пяўніцкі заявіў, што ўжо стаміўся гуляць са зборнай Расіі.

Чытайце таксама:

Трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе: У мяне ў кожнай камандзе былі лесбіянкі. Замілоўваюць спробы гэта рэгуляваць

Сябар маладосці Лукашэнкі застаўся кіраўніком федэрацыі гандбола. Ён кіруе з 2006 года

У Гродзенскай вобласці банкрутуе кампанія вядомага гандбаліста

Каментары да артыкула