БЕЛ Ł РУС

Гродзенскія лекары выратавалі вуха хлопчыка з анамаліяй

15.05.2025 / 10:36

Nashaniva.com

За дзве аперацыі вуха зрабілі такім, каб яно задавальняла хлопчыка і яго бацькоў, піша прэс-служба Гродзенскай універсітэцкай клінікі.

Каманда медыкаў Гродзенскай універсітэцкай клінікі. Фота: Clinic_52 / Telegram

У маленькага пацыента была прыроджаная анамалія развіцця – іншая форма вуха. Як адзначаюць медыкі, такая дэфармацыя можа рабіць сацыялізацыю дзіцёнка больш складанай.

Вуха пацыента. Фота: Clinic_52 / Telegram

У красавіку каманда з медыкаў Гродзенскай універсітэцкай клінікі правяла дзве аперацыі. Спачатку яны забралі рэберны храсток, а потым спраектавалі вушную ракавіну і сфармавалі завушную складку.

Для рэканструкцыі комплекснай формы пры аўталагічнай рэканструкцыі стваралі храстковы каркас з уласнага рэбернага храстка.

І бацькі, і хлопчык, як піша прэс-служба, засталіся задаволеныя працай лекараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула