БЕЛ Ł РУС

У Мінгарвыканкаме расказалі, чаму закрылі «Дом кіно»

15.05.2025 / 16:35

Nashaniva.com

У Мінску больш не будуць паказваць фільмы ў «Доме кіно». Гэтым будынкам цяпер кіруе Палац дзяцей і моладзі, які плануе праводзіць там розныя мерапрыемствы. Частка памяшканняў будзе перададзена Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі. Такім чынам, будынак атрымае новае жыццё, але яго архітэктурны выгляд захаваецца, паведаміў у інтэрв'ю «Мінск-Навінам» генеральны дырэктар мінскага «Кінавідэапракату» Мінгарвыканкама Уладзімір Карачэўскі.

Фота ілюстрацыйнае

Уладзімір Карачэўскі патлумачыў, што ў Мінску ёсць даволі шмат кінатэатраў — як дзяржаўных, так і прыватных, якія змагаюцца за гледачоў. «Дом кіно» быў вялікім памяшканнем, што зараз не вельмі запатрабавана, бо людзі аддаюць перавагу невялікім кінатэатрам з некалькімі заламі, дзе можна паказваць розныя фільмы на розныя густы.

Таксама раён, дзе знаходзіцца «Дом кіно», заселены пераважна старэйшымі людзьмі, а моладзь часцей ходзіць у кінатэатры ў гандлёвых цэнтрах. Утрыманне будынка было нерэнтабельным — выдаткі перавышалі даходы.

Супрацоўнікам «Дома кіно», па словах Карачэўскага, былі прапанаваныя іншыя вакансіі ў сетцы кінатэатраў, або яны засталіся працаваць на новым аб’екце. Усе былі своечасова праінфармаваныя пра закрыццё кінатэатра.

Чытайце таксама:

Стала вядома, што будзе з закрытым «Домам кіно» у Мінску

Кінатэатр «Дом кіно» ў Мінску закрываецца. Будынак аддадуць БРСМ

Каментары да артыкула