Грамадства44

Стала вядома, што будзе з закрытым «Домам кіно» у Мінску

Апошні паказ у кінатэатры прайшоў 30 красавіка, цяпер яго перадалі БРСМ. Тэлеграм-канал «Священный Белавуд» атрымаў план таго, як будзе выглядаць будынак пасля перабудовы.

«Дом кіно». Фота: commons.wikimedia.org

Кінатэатр «Дом кіно» плануюць ператварыць у «Дом моладзі». Калі пачнецца перабудова, невядома.

«Священный Белавуд» паказаў, як будзе выглядаць абноўлены фасад.

Праект перабудовы. Карцінка: «Священный Белавуд» / Telegram

Частка супрацоўнікаў мінулага «Дома кіно» перайшла працаваць у іншыя кінатэатры сеткі, частка звольнілася.

Кінатэатр «Дом кіно» — у муніцыпальнай уласнасці ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. У час БССР з 1975 года месціўся ў будынку Чырвонага касцёла. Там былі дзве залы і музей кінематаграфіі. Вернікам будынак касцёлу вярнулі ў 1990-ыя.

Каментары4

  • Молодежа
    10.05.2025
    Хто такая Маладзежа? Ну хаця б надпісы на будынках былі на беларускай...
  • Імя
    10.05.2025
    Стары "Партызан" быў даволі стылёвым будынкам (пашукайце фоты). А гэтая "Маладзёжа" ўжо сваім выглядам яскрава сведчыць пра дэградацыю дзяржавы і грамадства.
  • miram
    11.05.2025
    Сапраўды, у позьнесавецкі час у Чырвоным касьцёле быў Дом кіно (без двукосься). Але не кінатэатар, а клюб кінэматаграфістаў. Кіназаля там была, але ўсіх ахвотных туды не пускалі і білетаў не прадавалі.

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская вучоная ў 47 гадоў эмігравала з-за пазіцыі. Яна пакінула навуку і пайшла працаваць на фабрыку12

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы12

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць