БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся ўсе фіналісты «Еўрабачання-2025»

16.05.2025 / 6:54

Nashaniva.com

У швейцарскім Базелі ўвечары ў чацвер прайшоў другі паўфінал песеннага конкурсу «Еўрабачанне», па выніках якога ў фінал выйшлі 10 канкурсантаў.

Фота: Jens Büttner/picture alliance via Getty Images

У яго трапілі прадстаўнікі Арменіі, Аўстрыі, Даніі, Фінляндыі, Грэцыі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Люксембурга і Мальты.

Пакінулі конкурс Аўстралія, Чэхія, Грузія, Ірландыя, Чарнагорыя і Сербія.

У першым паўфінале перамаглі Нарвегія, Албанія, Швецыя, Ісландыя, Нідэрланды, Польшча, Сан-Марына, Эстонія, Партугалія і Украіна.

У гранд-фінале, які адбудзецца ў суботу, возьмуць удзел 20 пераможцаў двух паўфіналаў, а таксама Швейцарыя, якая перамагла летась, і «вялікая пяцёрка» краін-заснавальніц конкурсу — Францыя, Германія, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія.

Як паведамляе Бі-бі-сі Марк Сэвідж, 24-гадовая прадстаўніца Ізраіля Юваль Рафаэль выконвала песню New Day Will Rise на рэпетыцыі ў чацвер днём, калі шэсць чалавек са свісткамі і вялікімі палесцінскімі сцягамі спрабавалі перашкодзіць выступленню.

Паводле правілаў, дазволеныя любыя сцягі, але ёсць абмежаванні па памеры. Швейцарская вяшчальная кампанія SRG SSR, мясцовы арганізатар конкурсу, паведаміла, што гледачоў са сцягамі вывелі з арэны «Санкт-Якобсхалле».

Выступленне Рафаэль у прамым тэлевяшчанні ўвечары прайшло без інцыдэнтаў.

Чытайце таксама:

Еўрабачанне — 2025: топ-10 удзельнікаў, на якіх варта звярнуць увагу

Каментары да артыкула