БЕЛ Ł РУС

Падчас начной атакі Украіна страціла F-16

16.05.2025 / 7:48

Nashaniva.com

16 мая каля 03:30 была страчана сувязь з самалётам F-16. Украінскі знішчальнік выконваў задачу па адбіцці паветранай атакі расіян, паведамляе УНІАН.

Фота Zelenskiy Official

Лётчык знішчыў тры паветраныя цэлі і працаваў па чацвёртай, выкарыстоўваючы авіяцыйную гармату. Аднак на борце ўзнікла няштатная сітуацыя. Пілот адвёў самалёт далей ад населенага пункта і паспяхова катапультаваўся.

Дзякуючы аператыўнай працы групы пошукава-выратавальнага забеспячэння, пілота хутка знайшлі і эвакуявалі.

Самаадчуванне лётчыка здавальняючае, яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула