Нявестка Ананіч пасля звальнення з СБ знайшла працу не бі ляжачага
У «СБ. Беларусь сегодня» Святлана Ісаёнак калекцыянавала лісты ўладаў з падзякамі за сваю прапагандысцкую працу. Быў нават ліст ад Лукашэнкі «за актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі». Але ж цяпер знайшла больш цёплае месца.
Святлана Ісаёнак. Тут і далей фота з яе сацсетак
Нявестка былой міністаркі інфармацыі, а пасля дэпутаткі Ліліі Ананіч звольнілася з пасады намесніцы рэдактара аддзела палітычнай інфармацыі ў «СБ. Беларусь сегодня». А на наступны дзень Святлана Ісаёнак пахвалілася ў сацыяльных сетках фотаздымкамі з новага месца працы.
«Першы працоўны дзень на новым месцы! Прывітанне, дзяржслужба», — падпісала Святлана здымак, на якім трымае пасведчанне супрацоўніцы сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
Цяпер прапагандыстка будзе забяспечваць працу прызначаных дэпутатаў парламента.
Адначасова Ісаёнак пахвалілася тым, што чырвона-зялёнаму сцяжку, які можна пабачыць на яе стале, ужо каля 10 гадоў.
Прапагандыстка мае дзве вышэйшыя адукацыі. Яна скончыла факультэт журналістыкі БДУ, а таксама вучылася ў Акадэміі кіравання на ідэолага.
Святлана Ісаёнак і Андрэй Ананіч у Дубаі
Чытайце таксама:
Нявестка Ананіч звольнілася з СБ пасля 12 гадоў працы
Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа
Сын Ліліі Ананіч ажаніўся з журналісткай «Советской Белоруссіі» ФОТЫ