БЕЛ Ł РУС

У суботу ў Вільні пройдзе літургія па памерлых беларусках і Міраславе Лазоўскім

16.05.2025 / 11:38

Nashaniva.com

Да малітвы-памяці пра былую палітзняволеную, мастачку і добраахвотніка можа далучыцца любы.

Ганна Кандраценка

«Дарагія сябры, заўтра а 10.00 па адрасу Bokšto, 4 служым Літургію ў памяць спачылых Ніны Маргаевай, Ганны Кандраценкі, Міраслава Лазоўскага (сёння 16.05 — гадавіна смерці). Хто хоча далучыцца да малітвы-памяці — запрашаем», — напісаў у сацсетках святар Георгій Рой.

Bokšto, 4 — адрас Беларускай царквы Сусветнага патрыярхату ў Вільні, знаходзіцца ў цэнтры горада побач з «Карчмой 1863».

Мастачка Ніна Маргаева памерла днямі ў Варшаве ва ўзросце 40 гадоў, таксама на гэтым тыдні стала вядома пра смерць былой палітзняволенай Ганны Кандраценкі. Сёння два гады, як у Бахмуце загінуў добраахвотнік Міраслаў Лазоўскі.

Чытайце таксама:

«Калі я загіну, пахавайце мой попел пад любым дубам». Пабрацім згадвае Міраслава Лазоўскага

Ва ўзросце 40 гадоў памерла мастачка Ніна Маргаева

Памерла 39-гадовая экс-палітзняволеная Ганна Кандраценка. У калоніі ў яе знайшлі рак, але не вызвалілі

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка

Каментары да артыкула