БЕЛ Ł РУС

З'явілася магчымасць набыць Радзівілаўскую карту ВКЛ

16.05.2025 / 13:39

Nashaniva.com

Ініцыятыва «Мальдзіс» і выдавецтва «Гутэнберг» выпусцілі Радзівілаўскую карту ВКЛ у падарункавым фармаце.

Фота карты з планкамі: gutenbergpublisher.eu

У студзені «Мальдзіс» выкупіла арыгінальную Радзівілаўскую карту, надрукаваную на лацінскай мове ў Амстэрдаме ў 1631 годзе.

Цяпер набыць копію можна ў дзвюх версіях — з планкамі і без планак. Каштаваць яна будзе 250 і 150 злотых (215 і 129 рублёў) адпаведна.

Заказ можна аформіць на сайце выдавецтва «Гутэнберг».

Карта выраблена лімітаванай серыяй. Памер аркуша: 68 х 70 см.

Падарункавая Радзівілаўская карта ВКЛ. Фота: gutenbergpublisher.eu

Карта ахоплівае ўсю тэрыторыю ВКЛ у межах да Люблінскай уніі 1569-га года (да федэратыўнага аб’яднання з Каронай Польскай) і часткова землі суседніх краін.

Ініцыятарам яе стварэння і мецэнатам быў нясвіжскі князь і буйны дзяржаўны дзеяч Мікалай Крыштап Радзівіл (Сіротка), і ў выніку карта ўвайшла ў гісторыю пад ягоным прозвішчам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула