БЕЛ Ł РУС

«Будзем ваяваць, колькі трэба. Мы ваявалі са Швецыяй 21 год». Мядзінскі на перамовах пагражаў захапіць Сумы і Харкаў

16.05.2025 / 19:7

Nashaniva.com

Падчас перамоў у Стамбуле кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі пагражаў анексаваць яшчэ дзве вобласці і праводзіў гістарычныя паралелі з Паўночнай вайной, пiша журналіст The Economist Олівер Кэрал.

Уладзімір Мядзінскі

Памочнік Пуціна, гісторык Уладзімір Мядзінскі, на перамовах з украінскай дэлегацыяй у Стамбуле заявіў, што Расія гатовая ваяваць колькі заўгодна, і прывёў у прыклад Паўночную вайну XVIII стагоддзя. 

Пра гэта журналісту The Economist расказалі некалькі інфармаваных крыніц.

«Кіраўнік расійскай дэлегацыі Мядзінскі выказаўся так: «Мы не хочам вайны, але гатовыя ваяваць год, два, тры — колькі спатрэбіцца. Са Швецыяй мы ваявалі 21 год. А вы на колькі гатовыя ваяваць?»

Мядзінскі працягнуў: «А Пятра Вялікага… ведаеце, хто фінансаваў? Англія і Францыя. Швецыя дагэтуль была б вялікай дзяржавай, калі б не гэта». Мне паведамілі, што падобная рыторыка была звычайнай у ходзе абмеркаванняў», — напісаў Кэрал.

Па яго інфармацыі, расійскі бок сапраўды запатрабаваў вываду ўкраінскіх войскаў з Харкаўскай, Запарожскай, Данецкай і Луганскай абласцей. Расіяне таксама пагражалі захапіць Харкаўскую і Сумскую вобласці. 

«Можа быць, нехта з вас, хто сядзіць за гэтым сталом, страціць яшчэ больш сваіх родных. Расія гатовая змагацца вечна», — цытуе журналіст яшчэ адно выказванне Мядзінскага.

Кіраўнік украінскай дэлегацыі Рустэм Умераў не стаў каментаваць гэтую інфармацыю падчас камунікацыі з прэсай.

Чытайце таксама:

Умераў і Мядзінскі выступілі з кароткімі заявамі па выніках перамоў. Зяленскі і лідары ЕС разам сазваніліся з Трампам

Дэлегацыі Украіны і Расіі на перамовах у Стамбуле размаўлялі праз перакладчыка

Міністр абароны Украіны назваў прапановы Украіны

ЕС абмяркоўвае ўвядзенне карных пошлін супраць Расіі

Украіна і Расія дамовіліся абмяняцца ваеннапалоннымі па формуле «1000 на 1000»

Перамовы ў Стамбуле завяршыліся. Масква патрабуе здачы Украінай чатырох абласцей

Каментары да артыкула