Свет33

Умераў і Мядзінскі выступілі з кароткімі заявамі па выніках перамоў. Зяленскі і лідары ЕС разам сазваніліся з Трампам

Расійскі бок заявіў, што «задаволены» вынікам першага дня перамоў.

Уладзімір Зяленскі і еўрапейскія лідары на саміце ў Албаніі

Крыніцы, блізкія да ўкраінскіх перамоўнікаў, кажуць, што Расія ставіць умовай спынення агню здачу Украінай Херсонскай, Запарожскай і Данецкай абласцей.

Перамоўнікі паведамілі таксама пра падрыхтоўку вялікага абмену палоннымі.

Кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі заявіў, што Расія прыняла да ведама запыт украінскай дэлегацыі на сустрэчу прэзідэнтаў дзвюх краін. Паводле яго слоў, абодва бакі павінны падрыхтаваць сваё бачанне спынення агню, пасля чаго можна будзе абмеркаваць гэтыя прапановы.

Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон, Кір Стармер, Фрыдрых Мерц і Дональд Туск, якія знаходзяцца на саміце ў Албаніі, скарысталіся з завяршэння перамоў, каб пагаварыць з прэзідэнтам ЗША.

«Украіна гатовая да максімальна хуткіх крокаў дзеля рэальнага мір, і важна, каб свет трымаўся моцных пазіцый. Наша пазіцыя: калі расіяне адмаўляюцца ад поўнага і безумоўнага спынення агню і забойстваў, павінны быць моцныя санкцыі. Ціск на Расію павінен захоўвацца, пакуль Расія не будзе гатовая завяршаць вайну. Дзякуй усім у свеце, хто дапамагае», — заявіў з гэтай нагоды прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каментары3

  • Ушлёпок
    16.05.2025
    давление должно УСИЛИВАТЬСЯ, а не сохраняться.

    [Зрэдагавана]
  • Filipp
    16.05.2025
    Ушлёпок, Што прапануеце?
  • !!!
    16.05.2025
    Смешная фотография в духе соцреализма.Сразу вспоминаются советские времена и фото героев соцтруда на совещаниях и т.д.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць