БЕЛ Ł РУС

У журналіста Сяргея Сацука ў калоніі пагоршылася здароўе

16.05.2025 / 17:26

Nashaniva.com

Паводле інфармацыі ад людзей, якія кантактавалі з ім, у Сяргея значна пагоршыўся стан здароўя пасля таго, як ён быў этапаваны ў калонію, піша Dissidentby.

Сяргей Сацук

У Сацука, як паведамляецца, высокі ціск і праблемы з суставамі ног.

Меркавалася, што журналіста павінны былі даставіць у рэспубліканскую турэмную бальніцу, але ці адбылося гэта насамрэч дакладна невядома.

Сам Сяргей, як паведамляецца, быў вельмі закрытым і мала каму расказваў пра свой стан.

Сяргей Сацук — галоўны рэдактар незалежнага партала «Ежедневник» (ej.by) і аўтар гучных антыкарупцыйных расследаванняў. 23 верасня 2022 года ён быў асуджаны Мінскім гарадскім судом на 8 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

«Сардэчныя збоі здараюцца практычна кожны дзень». Сяргей Сацук сустрэўся ў калоніі з сям’ёй

Журналіста Сяргея Сацука перавялі ў калоніі «на лёгкую працу». У яго сур'ёзныя захворванні

Родныя журналіста Сяргея Сацука сустрэліся з ім у ізалятары: палітвязень наракае на фізічны стан

«Адну таблетку дзяліў на дзве»: журналісту Сяргею Сацуку не перадаюць за краты лекі

Каментары да артыкула