БЕЛ Ł РУС

У Гродне грузавік МАЗ урэзаўся ў сцяну прадуктовай крамы

16.05.2025 / 17:38

Nashaniva.com

Днём 16 мая ў Гродне адбылося чарговае здарэнне з удзелам грузавога аўтамабіля. Некалькі дзён таму ў мікрараёне Грандзічы МАЗ праваліўся ў яму, а цяпер грузавік гэтай жа маркі сутыкнуўся са сцяной крамы на выездзе з горада, піша newgrodno.by.

Незвычайная падзея здарылася каля кругласутачнай крамы на вуліцы Суворава: грузавік наехаў на сцяну будынка. Кіроўца, акрамя стрэсу, атрымаў нязначныя траўмы — яго забрала хуткая дапамога. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына аварыі — рэзкае тармажэнне машыны, якая ехала перад МАЗам. Каб пазбегнуць сутыкнення, кіроўца націснуў на тормаз, пасля чаго грузавік па слізкай дарозе «юзам» уляцеў у сцяну.

Пры гэтым МАЗ зачапіў прыпаркаваны «Мерсэдэс».

Чытайце таксама:

У Гродне МАЗ праваліўся ў глыбокую яму. Дастаць яго будзе цяжка ФОТАФАКТ

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі

Беларускі дальнабойшчык у Аўстрыі атрымаў траўмы пры напампоўванні кола

Каментары да артыкула