БЕЛ Ł РУС

У цягнікоў на ўчастку Мінск — Баранавічы — Брэст часова памяняецца маршрут

16.05.2025 / 18:39

Nashaniva.com

З 21 мая па 30 мая цягнікі на ўчастку Мінск — Баранавічы — Брэст будуць рухацца па змененым маршруце і раскладзе з-за планавага рамонту чыгуначнага моста і аднаўленчага рамонту пуцей на перагоне Фаніпаль — Койданава, паведаміў прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.

Фота ілюстрацыйнае

Цягнік №733/734 Мінск — Брэст будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 17:05 (замест 17:21) і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 20:52 (замест 21:06). З Брэста цягнік адправіцца ў адпаведнасці з раскладам у 6:34 і прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 10:44 (замест 10:26).

Цягнік №859/860 Мінск — Пінск будзе адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 13:37 (замест 14:02) і прыбываць у Пінск у адпаведнасці з дзейным раскладам. З Пінска цягнік адправіцца ў Мінск згодна з графікам і прыбудзе ў сталіцу Беларусі ў 22:56 (замест 22:37).

Цягнік №682/681 Брэст — Мінск будзе адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 15:26 (замест 15:12) і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 19:59 (замест 19:40). З Мінска цягнік адправіцца ў 20:46 (замест 20:12) і прыбудзе ў Брэст у 01:09 (замест 0:15).

Цягнік №636/635 Брэст — Мінск адправіцца з Брэста ў 10:43 (замест 12:09) і прыбудзе ў Мінск у 15:33 (замест 16:38), у зваротным кірунку ён адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 16:55 (замест 17:31) і прыбудзе на станцыю Брэст-Цэнтральны ў адпаведнасці з дзейным раскладам.

Чытайце таксама:

Даказалі толькі, што намеснік начальніка Белчыгункі атрымаў сертыфікаты на 5500 рублёў. Але ўсё адно яму свеціць 15 гадоў

У Брэсцкай вобласці трактар пратараніў пасажырскі цягнік

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%

Каментары да артыкула