БЕЛ Ł РУС

Памерла Людміла Дрожжа

16.05.2025 / 18:48

Nashaniva.com

16 мая ва ўзросце 71 года памерла беларуская радыёвядучая і пісьменніца Людміла Дрожжа. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамілі яе сябры, піша «Люстэрка».

Людміла Дрожжа. Фота: kapyl.by

Людміла Дрожжа нарадзілася ў 1953 годзе ў Капыльскім раёне. У 1977-м скончыла факультэт журналістыкі БДУ і стала рэдактаркай дзіцяча-юнацкай рэдакцыі Рэспубліканскага радыё.

Яна рыхтавала і вяла папулярную ў тыя гады праграму для старшакласнікаў «Рамантыкі».

Пасля заканчэння супрацоўніцтва з Белтэлерадыёкампаніяй працавала ў рэдакцыях часопісаў «Гаспадыня» (2003-2005) і «Хозяин» (2005-2013).

Была аўтаркай шэрагу апавяданняў, якія ўвайшлі ў кнігу «Лінія шчасця».

Чытайце таксама:

Памёр Віктар Адзіночанка

Памёр віцебскі журналіст і пісьменнік Сяргей Рублеўскі

Ва ўзросце 40 гадоў памерла мастачка Ніна Маргаева

Каментары да артыкула