«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця
Новая сістэма, паводле якой наведвальнік плаціць не за канкрэтную ежу, а за безліміт на пару гадзін, памножаная на рэкламу блогераў і тэксты журналістаў, ператварылі 3-ці паверх ГЦ «Чэрвеньскі» ў рэстаране азіяцкай кухні Umi са шведскім сталом у адну вялікую чаргу. У пятніцу людзі стаялі ў ёй ад 30 хвілін да паўтары гадзіны, а запас нарыхтаваных прадуктаў у рэстаране ў нейкі момант скончыўся, піша Onliner.by.
Такога ажыятажу Мінск даўно не бачыў. Прыехаўшы да рэстарана ў абедзенны перапынак, журналісты самі пабачылі чаргу. Давялося прастаяць у ёй 1 гадзіну 15 хвілін.
Адміністратар Сяргей некалькі разоў прасіў прабачэння перад натоўпам, патлумачыўшы, што праблема ў тым, што прадукты на кухні фізічна скончыліся.
— Нашы азіяцкія партнёры проста не маглі паверыць у тое, што ажыятаж будзе такі. Мы меркавалі і спрабавалі даказаць ім, што наплыў будзе велізарны, бо 35 блогераў на вечарыне ў гонар адкрыцця зрабілі сваё — увесь TikTok і Instagram былі нашымі.
За сёння да 4 гадзіны дня ўсю лінію змяталі ўжо тройчы, і абслугоўвалі мы ў суме больш за паўтары тысячы чалавек пры поўнай пасадцы ў 260. Кухня працуе на максімуме, ежа проста заканчваецца, даводзіцца запускаць людзей порцыямі, — распавядае Сяргей.
Некаторыя разварочваліся, не дачакаўшыся чаргі, але ў асноўным у натоўпе паставіліся да сітуацыі з разуменнем.
Юрыст Аляксей таксама даведаўся пра ўстанову праз сацсеткі і забег у абедзенны перапынак.
— Я ўжо змірыўся, што, напэўна, тут давядзецца затрымацца. Добра, што я сам сабе начальнік і кантралюю свой графік. Калі нічога ў выніку не застанецца — што ж, забягу ў наступны раз. Сёння я дачакаюся чаргі, проста каб паглядзець, як усё ўладкавана, — распавёў мужчына.
Прыкладна праз гадзіну журналісты сустрэлі яго ў зале з поўнай талеркай.
— У цэлым ежа яшчэ засталася, не ведаю, чаму народ перажывае. Сталы з гатовымі стравамі не пустуюць, і вок таксама ўсё яшчэ можна сабраць, кухары працуюць.
У асноўным усе апытаныя ў чарзе даведаліся пра рэстаран з сацсетак. Ажыятаж настолькі шалёны, што людзі настойліва прасілі іх не фатаграфаваць, бо нехта сышоў з працы, а нехта вырашыў з гэтай нагоды нават прапусціць універсітэт.
— На дадзены момант мы прымаем толькі заказы на 35 рублёў за 2 гадзіны. Тэмпаньякі скончыўся — застаецца толькі вок. Сёння мы зачынім уваход у 19:00 і ў нейкі з выхадных дзён возьмем пару дзён перапынку, каб перавесці дух. Досвед, вядома, хутчэй пазітыўны, але мы ў шоку, трэба прывыкнуць да аб’ёмаў, — каментуе сітуацыю адміністратар Арцём.
У кулуарных абмеркаваннях у чарзе людзі жартавалі над класічнымі беларускімі «ссабойнікамі». Як высветлілася, некаторыя сапраўды не саромеліся набіраць ежу са шведскага стала ў кантэйнеры. Да такога феномена азіяцка-еўрапейская сістэма рэстарана таксама не была падрыхтаваная.
— Былі людзі з «ссабойкамі», гэта праўда. Сёння наведвальнікі шмат чакалі, магчыма, час быў на працу, таму мы заплюшчвалі вочы на тое, што нехта забіраў ежу з сабой.
Але былі і тыя, хто мэтанакіравана прыходзіў і змятаў як мага больш ежы ў кантэйнеры.
На шчасце, такіх таварышаў было не надта шмат. У іншыя дні мы ўсё ж паспрабуем кантраляваць гэты момант. Яшчэ праблема была ў тым, што сёння людзі набіралі поўныя талеркі ежы, каштавалі ўсяго пакрыху, а потым велізарная колькасць рэшткаў адпраўлялася ў сметніцу.