У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу
У тыктоку існуе акаўнт matconsultant.com, у якім, верагодна, нейкі мясцовы прадпрымальнік рэкламуе паслугі па атрыманні візаў і дазволаў на працу ў розныя краіны свету. Сярод іх, відаць, у адпаведнасці з апошнімі міждзяржаўнымі дамоўленасцямі, ёсць і Беларусь. Але пэўныя асаблівасці ролікаў прымушаюць засумнявацца ў сумленнасці бізнэсмена.
Скрыншот з відэа
Рэч у тым, што ў адным з ролікаў, прысвечаным працаўладкаванню ў Беларусі, дакумент, які ўручаецца маладому пакістанцу, паказваецца буйным планам, і гледачам выразна відаць ягоная назва: «Дозвіл».
«Дозвіл» — гэта «дазвол» па-ўкраінску, і відавочна, што ў беларускіх афіцыйных дакументах украінская мова не можа выкарыстоўвацца ні ў якім выпадку.
Таму нават калі тут не вядзецца гаворка пра прамое ашуканства, то візавы «памагатар» яўна не разбіраецца ў рэаліях нашага рэгіёну.
Чытайце таксама:
У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій
Пакістанцы ўжо працуюць у Беларусі. Відэа з Бабруйску з імі абляцела тыкток
У сітуацыі з пакістанцамі ўлады сталі закладнікамі сваёй жа прапаганды і сваіх ідэалагем
Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі
Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»