Беларускім дзюдаістам дазволілі выступаць пад чырвона-зялёным сцягам
Міжнародная федэрацыя дзюдо дапусціла беларускіх спартсменаў да ўдзелу ва ўсіх міжнародных спаборніцтвах пад дзяржаўнай сімволікай, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Па рашэнні выканаўчага камітэта Міжнароднай федэрацыі дзюдо атлеты з Беларусі змогуць выступаць на турнірах пад дзяржаўным сцягам з гербам і гімнам з 1 чэрвеня 2025 года.
Найліжэйшымі спаборніцтвамі, на якіх беларускія дзюдаісты змогуць выступіць з нацыянальнай сімволікай, стане чэмпіянат свету ў Будапешце. Ён пройдзе з 13 па 20 чэрвеня.
У верасні 2022 года выканкам Міжнароднай федэрацыі дзюдо адхіліў беларускіх і расійскіх спартоўцаў ад выступленняў на міжнародных спаборніцтвах. У красавіку 2023-га беларусаў і расіян дапусцілі да спаборніцтваў, але пад эгідай арганізацыі ў якасці індывідуальных нейтральных атлетаў.
Чытайце таксама:
Беларускім канькабежцам і фігурыстам дазволілі адбірацца на Алімпіяду-2026
Беларускім фехтавальшчыкам дазволілі выступаць на міжнародных спаборніцтвах