Штадлераўскія цягнікі зноў вымушана мяняюць на савецкія
Пасля аварыі ў канцы красавіка Беларуская чыгунка не змагла знайсці замену швейцарскаму цягніку Stadler для рэйсаў Гомель — Мінск і вымушаная выкарыстоўваць састаў з лакаматыўнай цягай, заўважыў «Флагшток».
Змены закранулі рэйсы, якія выконваюцца па пятніцах, нядзелях і па святах.
Таксама пасля паломкі польскага дызель—цягніка PESA для рэйсаў Гомель — Магілёў у мінулым месяцы пачалі выкарыстоўваць счэпку са старога цеплавоза і двух вагонаў дызель-цягніка рыжскай вытворчасці.
Пасля ўвядзення заходніх санкцый супраць Беларусі еўрапейскія кампаніі адмовіліся ад паставак і рамонту чыгуначнай тэхнікі для Беларускай чыгункі.
Чытайце таксама:
Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам
Мінлясгас: Лесавоз падчас сутыкнення з цягніком ПДР не парушаў
Рамонт, запчасткі і кадры. Якія праблемы чыгункі замоўчваюць чыноўнікі
Палякі адмовіліся рамантаваць беларускі цягнік, бо Беларусь пад санкцыямі