БЕЛ Ł РУС

Школьныя падручнікі па сацыяльна-гуманітарным цыкле рэцэнзуе БПЦ

17.05.2025 / 19:34

Nashaniva.com

Міністр адукацыі Андрэй Іванец паведаміў, што сістэма адукацыі Беларусі цесна супрацоўнічае з Беларускай праваслаўнай царквой. Сумесная праграма на 2020—2025 гады ахоплівае ўсе ўзроўні адукацыі — ад дзіцячых садкоў да ВНУ.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Паводле слоў міністра, у Беларусі распрацоўваюцца факультатывы па духоўна-маральнай культуры, якія наведваюць больш за 25 тысяч школьнікаў.

Таксама ўсе навучальныя дапаможнікі, якія выдаюцца па сацыяльна-гуманітарным цыкле, як сцвярджае Іванец, праходзяць рэцэнзаванне ў адпаведным Сінадальным аддзеле Беларускай праваслаўнай царквы.

Гэта, маўляў, дазваляе ўсебакова паглядзець на той навучальны матэрыял, які сёння выкладаюць школьнікам.

Таксама святары ўдзельнічаюць у адукацыйных праектах і сустракаюцца з моладдзю. Рэалізуюцца праекты па патрыятычным выхаванні — краязнаўчыя маршруты, чытанні, экскурсіі. Увага надаецца сямейнаму выхаванню: праводзяцца ўрокі пра сям’ю, бацькоўскія сустрэчы з праглядам фільмаў.

Працуюць 93 рэсурсныя цэнтры па духоўна-патрыятычным выхаванні, імі кіруе спецыяльны цэнтр пры Акадэміі адукацыі. Міністр адзначыў, што такое супрацоўніцтва дапамагае ўсебакова выхоўваць моладзь.

Чытайце таксама:

Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога»

Мітрапаліт Веніямін расказаў, што думае пра развіццё ў Беларусі манастырынгу

Мітрапаліт Веніямін назваў адну з першых спраў Грамадскай рады па маральнасці — адмянілі спектакль, які паказвалі 10 гадоў

Каментары да артыкула