Прыёрбанк можа выкупіць сваю долю ў дзяржавы
Летась прыбытак Прыёрбанка склаў амаль шостую частку агульнага прыбытку камерцыйных банкаў Беларусі.
Прыёрбанк правядзе пазачарговы агульны сход акцыянераў 28 траўня. Там разгледзяць сярод іншага пытанне аб набыцці банкам акцый уласнага выпуску, якія цяпер знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы.
Цяпер Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці належыць 6,31% акцый банка. 87,74% долі летась прадалі кампаніі Soven 1 Holding. Рэшта акцый належыць іншым фізічным і юрыдычным асобам.
За 2024 год актывы банка павялічыліся на 6,2% — да 8,67 млрд рублёў.
У 2024 годзе Прыёрбанк атрымаў 484,1 млн рублёў чыстага прыбытку, што складае амаль шостую частку агульнага прыбытку камерцыйных банкаў Беларусі (без уліку Банка развіцця). Гэта на 50% больш, чым у 2023 годзе.
Чытайце таксама:
Стала вядома, за колькі Raiffeisen прадаў Прыёрбанк
Прыёрбанк летась атрымаў амаль шостую частку прыбытку ўсёй беларускай банкаўскай сістэмы
Стала вядома структура ўгоды па Прыёрбанку
Хто ўзначаліў назіральную раду Прыёрбанка пасля змены ўласніка