БЕЛ Ł РУС

Расавіяцыя заявіла аб гатоўнасці многіх краін аднавіць авіясувязь з Расіяй

19.05.2025 / 8:17

Nashaniva.com

Многія з краін, якія прыпынілі палёты ў Расію ад пачатку вайны з Украінай, гатовы аднавіць авіязносіны, паведаміў кіраўнік Расавіяцыі Дзмітрый Ядраў.

Фота: vecteezy.com

«Мы знаходзімся ў дыялогу з авіяцыйнымі ўладамі мноства краін. Многія краіны, якія прыпынілі палёты, гатовы іх аднаўляць», — цытуе яго ТАСС.

Пры гэтым канкрэтныя дзяржавы ён не назваў.

Пасля пачатку вайны ва Украіне ЗША і краіны Еўрасаюза закрылі сваю паветраную прастору для расійскіх самалётаў. Расія адказала люстрана ў адносінах да 36 краін, забараніўшы палёты без спецыяльнага дазволу Расавіяцыі або МЗС. 

Усяго на сённяшні дзень з Расіі без перасадак можна паляцець у 38 краін. 

У Беларусі праблемы з авіязносінамі з іншымі краінамі пачаліся яшчэ да вайны. Шэраг краін закрыў сваю паветраную прастору для «Белавія» пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам у Мінску ў 2021 годзе. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула