БЕЛ Ł РУС

Польшча затрымала 5 тон санкцыйных шын для самалётаў Boeing, якія везлі праз Беларусь і Расію

19.05.2025 / 12:46

Nashaniva.com

Польскія мытнікі канфіскавалі 5 тон шын для грамадзянскіх самалётаў Boeing, якія павінны былі транзітам прайсці праз Беларусь. Імаверна, іх везлі ў Расію, піша Reuters. 

Фота: vecteezy.com

Падчас праверкі грузавіка ў памежным пункце афіцэры выявілі, што вадзіцель перавозіў шыны для грамадзянскіх самалётаў Boeing замест заяўленых шын для аўтамабіляў і аўтобусаў.

Адпраўніком грузу выступала іспанская кампанія, а атрымальнікам — фірма з Азербайджана. У сувязі з мытным махлярствам была распачата справа. Санкцыйныя тавары былі канфіскаваны.

Заходнія санкцыі супраць Расіі ўводзіліся і неаднаразова ўзмацняліся пасля пачатку яе поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула