Пяткевіч прыехала ў Смалявічы з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ
Намесніца кіраўніка лукашэнкаўскай Адміністрацыі Наталля Пяткевіч зрабіла рабочую паездку ў горад-спадарожнік Смалявічы. Пяткевіч зачаравала мясцовых жыхароў сваім нязмушаным стылем і любоўю да брэндаў, якую раней публічна асудзіў Лукашэнка.
Наталля Пяткевіч, якая прыйшла на інаўгурацыю Лукашэнкі ў жакеце ад Gucci, цяпер паказала ўсім свой люксавы рамень Hermes. Яго кошт можна складаць ад 800 да 1100 даляраў (згодна з цэнамі на афіцыйным сайце).
Цэны на афіцыйным сайце Hermes
Hermes — вядомы французскі дом моды — сімвал дастатку і раскошы, мара многіх у свеце.
Між тым, Аляксандр Лукашэнка нядаўна публічна абураўся, што беларусы «рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць».
«А трэба насіць сваё. І прывучаць дзяцей да гэтага», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, кажучы аб якасці і натуральнасці беларускіх вырабаў.
Сам Лукашэнка таксама нядаўна заявіўся ў Крэмль у люксавым рамяні Hermes.
Лукашэнка пасля выхаду з машыны. Фота: Дзмітрый Азараў / «Коммерсант»