БЕЛ Ł РУС

Беларусь на «конкурсе без вычварэнстваў» прадставіць Насця Краўчанка

19.05.2025 / 14:54

Nashaniva.com

Конкурс «Інтэрбачанне» задуманы як адказ «Еўрабачанню», ад удзелу ў якім адхіленыя Беларусь і Расія. 

Фота: Tochka.by

Беларусь на конкурсе «Інтэрбачанне» прадставіць 21-гадовая Насця Краўчанка, піша Tochka.by.

Пакуль невядома, якую менавіта песню яна выканае. Вядомасць гэтай спявачцы прынёс трэк пад назвай «Рамашкі». У творчай кар’еры 21-гадовай спявачкі мноства розных беларускіх музычных узнагарод. Таксама ў яе ёсць сумесны трэк з Аляксандрам Саладухам.

Цяпер Наста — актыўная ўдзельніца прапагандысцкіх мерапрыемстваў. Яна таксама разам з іншымі ідэалагічна надзейнымі артыстамі спявала песню «Надо!», каб падтрымаць Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года.

Конкурс «Інтэрбачанне» задуманы як адказ «Еўрабачанню», ад удзелу ў якім адхіленыя Беларусь і Расія. Ён павінен прайсці ў верасні. Так міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў сказаў, што конкурс пройдзе без вычварэнстваў.

Расію на конкурсе будзе прадстаўляць Shaman (Яраслаў Дронаў) — самы вядомы расійскі Z-спявак. 

Чытайце таксама:

У Расіі аднаўляюць музычны конкурс часоў брэжнеўскага застою

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў

Каментары да артыкула