БЕЛ Ł РУС

У Чавускім раёне больш за паўсотні кароў атруціліся гнілым сіласам

19.05.2025 / 16:49

Nashaniva.com

У дачыненні да кіраўніка аграпрамысловага комплексу ў Чавускім раёне распачалі крымінальную справу пасля таго, як ён распарадзіўся даць каровам сапсаваны корм. Пра гэта расказалі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Фота: Генеральная пракуратура

Падчас праверкі пракуратура высветліла, што першапачаткова кіраўнік даў указанне работнікам закласці травяныя кармы ў бурт, што забаронена. Адначасова кармы закладаліся ў сіласную траншэю побач з буртам, але тэхналогіі закладкі пры гэтым не выконваліся.

У выніку больш за 1400 тон корму сапсаваліся. Начальнік ветстанцыі выдаў прадпісанні з забаронай яго выкарыстоўваць, Аднак кіраўнік фірмы праігнараваў гэтае патрабаванне.

У выніку 57 кароў загінулі ад хвароб стрававальнага тракту, а панесеныя страты склалі звыш 146 тысяч рублёў. 

Чытайце таксама:

У Петрыкаўскім раёне ад удару маланкі загінула 71 карова, пацярпеў жывёлавод

«Ужо там кароў не засталося!»: былы начальнік Качанавай аплаквае стан эканомікі на Полаччыне

Масавая гібель жывёлы ў Магілёўскай вобласці. Пракуратура завяла дзясяткі крымінальных спраў

Каментары да артыкула