БЕЛ Ł РУС

Улады патлумачылі, чаму тавары ў крамах сталі рэзка даражэць

19.05.2025 / 17:9

Nashaniva.com

Міністэрства эканомікі паведаміла, што інфляцыя паскорылася і ў красавіку склала 6,5%. Гэта звязана з павышэннем рэгуляваных дзяржавай цэн, а таксама з ростам цэн на некаторыя, у асноўным імпартныя тавары.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле даных Еўразійскага банка развіцця, найбольш падаражэлі харчовыя тавары — на 8,3% у параўнанні з мінулым годам. Цэны на паслугі выраслі на 7%, а на нехарчовыя тавары — на 3,6%.

У той жа час у Мінэканомікі адзначылі, што эканоміка краіны расце. Асноўнымі сферамі, што падтрымліваюць рост ВУП, сталі будаўніцтва, прамысловасць, сувязь і гандаль. Рознічны тавараабарот вырас на 10%, што звязана з павелічэннем рэальных даходаў насельніцтва.

Таксама паведамляецца пра рост інвестыцый у асноўны капітал на 15%. Заробкі застаюцца адносна высокімі — у сярэднім звыш 2480 рублёў, а сярэдняя пенсія перасягнула 900 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула