Забойствы Дар'і Дугінай і Уладлена Татарскага раскрылі пры дапамозе штучнага інтэлекту — СК Расіі
Пра раскрыццё забойстваў прапагандыстаў Дар'і Дугінай і Уладлена Татарскага пры дапамозе штучнага інтэлекту заявіў кіраўнік расійскага Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін.
Аляксандр Бастрыкін
«Алгарытмы штучнага розуму дапамаглі нам раскрыць вельмі рэзанансныя злачынствы: забойствы Дар'і Дугінай, Уладлена Татарскага, а таксама асоб, якія замахваліся на Захара Прылепіна і вядомага вядучага тэлевізійнай праграмы Уладзіміра Салаўёва», — заявіў Аляксандр Бастрыкін.
Дачка вядомага рускамірнага філосафа Аляксандра Дугіна Дар'я Дугіна загінула 20 жніўня 2022 года ў выніку дэтанавання выбухоўкі, закладзенай у яе машыну. Блогер-прапагандыст Уладлен Татарскі загінуў 2 красавіка 2023 года падчас сустрэчы з прыхільнікамі, падчас якой яму ўручылі начыненую выбухоўкай статуэтку. Аўтамабіль пісьменніка Захара Прылепіна ўзарваўся 6 мая 2023 года: сам ён выжыў, але атрымаў цяжкія раненні. Пра нібыта падрыхтоўку замаху на прапагандыста Уладзіміра Салаўёва расійскія спецслужбы казалі ў красавіку 2022 года.
Чытайце таксама:
У Расіі праваабаронцам года прызналі старшыню Следчага камітэта
Знайдзіце 10 адрозненняў: што Пуцін і Лукашэнка казалі пра «замахі» на прапагандыстаў ВІДЭА
Салаўёву давялося запісаць пакаяльнае відэа, бо ў Чачні не зразумелі яго словы пра «Ахмат»