Баранавіцкаму хлопчыку з СМА паспелі зрабіць выратавальны ўкол
Пра тое, што баранавіцкаму хлопчыку Сашу Астрогу зрабілі вельмі дарагі ўкол Zolgensma, грошы на які — $1 818 000 — збіралі талакой, паведамілі ў інстаграме ягоныя сваякі.
Скрыншот з відэа
«Гэты дзень настаў. Укол зроблены. Мы плачам. Але цяпер — ад шчасця. Саша атрымаў свой шанец. Шанец дыхаць, рухацца, жыць.
Дзякуй усім, хто не прайшоў міма. Хто дзяліўся, хто данаціў, хто маліўся. Вы — героі. Вы падарылі Сашу не проста лекі. Вы падарылі яму жыццё. Гэта не фінал. Гэта — новы пачатак», — піша маці хлопчыка.
Увесці прэпарат Zolgensma можна, пакуль вага дзіцяці не перавышае 13,5 кілаграма.
22 красавіка бацькі паведамілі, што на той момант было сабрана 1 255 556,79 долара, але Саша ўжо важыць амаль 10,6 кілаграма. Паводле іх слоў, «вага гуляе супраць нас», бо часу на завяршэнне збору застаецца ўсё менш.
24 красавіка збор быў закрыты на суме 1 818 000 долараў. Збіраліся грошы 5 месяцаў.
Чытайце таксама:
Беларусы сабралі амаль 2 мільёны долараў на лекі для баранавіцкага хлопчыка з СМА
Як жывуць сем'і, якія сабралі вялізныя грошы на выратавальны ўкол для дзіцяці
Знік тата дзяўчынкі з СМА, якой беларусы сабралі на самыя дарагія лекі ў свеце
Беларусы сабралі вялізныя грошы на лекі для яшчэ адной дзяўчынкі з СМА