На чыгуначным вакзале ў Мінску знікла вада
На чыгуначным вакзале ў Мінску і ў гатэлі «Экспрэс», які знаходзіцца побач, няма вады. Гэта звязана з пашкоджаннем трубы пры рамонце моста на вуліцы Маскоўскай.
Мінскі чыгуначны вакзал
«У сувязі з пашкоджаннем вадаправоднай трубы іншай арганізацыяй пры вытворчасці будаўніча-мантажных работ на аб'екце «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй пуцеправода з вуліцы Маскоўскай на плошчу Незалежнасці ў горадзе Мінску» цяпер адсутнічае водазабеспячэнне на чыгуначным вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі і ў гатэлі «Экспрэс»», — паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.
Прымаюцца аператыўныя меры па аднаўленні водазабеспячэння.
Чытайце таксама:
Штадлераўскія цягнікі зноў вымушана мяняюць на савецкія
У некаторых цягнікоў на ўчастку Мінск — Баранавічы — Брэст часова памяняецца расклад