БЕЛ Ł РУС

У Смаргоні і Мінску ў агні пацярпелі дзеці: адзін гатаваў ежу, другі гуляў з запалкамі

20.05.2025 / 9:13

Nashaniva.com

У Смаргоні і Мінску адбыліся няшчасныя выпадкі, у якіх пацярпелі дзеці. Хлопчыкі атрымалі апёкі і былі шпіталізаваны, піша МНС.

Першы выпадак адбыўся 19 траўня ў 13:25 у Смаргоні Гродзенскай вобласці па вуліцы Юбілейнай. Падчас прыгатавання ежы на газавай пліце ў кватэры загарэлася адзенне на васьмігадовым хлопчыку. Дзіця было шпіталізавана. Як піша МНС, прычына здарэння — парушэнне правіл эксплуатацыі газавых прыбораў. Іншых падрабязнасцяў не прыводзіцца.

Другі выпадак адбыўся ў той жа дзень у Мінску па вуліцы Аўэзава. Хлопчык 2012 года нараджэння атрымаў апёкі, калі гуляў з запалкамі на балконе кватэры на другім паверсе. Яго шпіталізавалі з апёкамі. 

Пра стан іх інфармацыі няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула