БЕЛ Ł РУС

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?

20.05.2025 / 10:4

Nashaniva.com

У 2024 годзе грамадзяне Беларусі атрымалі каля 157 тыс. шэнгенскіх віз. Але гэта без уліку Грэцыі, Іспаніі і Харватыі, якія выдаюць візы праз расійскія дыппрадстаўніцтвы. Візавую статыстыку, як звычайна, апублікавала Еўракамісія.

Топ-5 краін, якія выдалі беларусам найбольш віз, у цэлым не змяніўся. Гэта: Германія — 50 459, Італія — 49 588, Польшча — 20 952, Венгрыя — 13 953 і Францыя — 11 889.

Гэтая статыстыка ўключае ў сябе толькі «чысты шэнген» — гэта значыць візы тыпу С, а нацыянальныя візы тыпу D яна не ўлічвае. ЕК таксама не дае інфармацыі пра мэты візіту. Турысцкія, гасцявыя і іншыя віды віз аб’яднаны ў адной лічбе.

З тэндэнцый мінулага года можна адзначыць, што практычна ўсе асноўныя краіны, дзе беларусы звыкла атрымлівалі візы, паменшылі іх выдачу. Акрамя Італіі, якая павялічыла колькасць выдадзеных віз больш чым на 10%. А, напрыклад, Польшча скараціла прыкладна на трэць.

Акрамя таго, вырасла доля адмоваў. Напрыклад, пры атрыманні нямецкага «шэнгену» — да 2,6%, венгерскага — да 2,3%, а Францыя адмаўляла беларусам увогуле ў 6,2% выпадкаў.

Чытайце таксама:

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

Беларусу выдалі вельмі нетыповую польскую візу. Яна на працяглы тэрмін, але часта з ёй не паездзіш

Экспертка падзялілася лайфхакам, як атрымаць шэнген хутчэй і на больш працяглы тэрмін

Каментары да артыкула