Беларуская чыгунка часова адключыць продаж электронных квіткоў на цягнікі
Беларуская чыгунка папярэдзіла пасажыраў, што 21 мая яны не змогуць аформіць праязныя дакументы ў электронным выглядзе. Абмежаванні будуць часовымі.
Фота ілюстрацыйнае
Як паведамілі ў прэс-службе БЧ, карыстальнікам афіцыйнага сайта Беларускай чыгункі і яе мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік» 21 мая часова будуць недаступныя купля і вяртанне электронных білетаў.
Абмежаванні, якія працягнуцца з 9:45 да 12:00, звязаныя з запланаваным правядзеннем планавых тэхнічных работ.
Купіць або здаць квіткі ў названы прамежак часу па—ранейшаму можна будзе ў білетных касах БЧ, а праязныя дакументы ў цягнікі з ненумараванымі месцамі — у тэрміналах самаабслугоўвання.
Чытайце таксама:
На чыгуначным вакзале ў Мінску знікла вада
Штадлераўскія цягнікі зноў вымушана мяняюць на савецкія
У некаторых цягнікоў на ўчастку Мінск — Баранавічы — Брэст часова памяняецца расклад