БЕЛ Ł РУС

Грамадзянін Малдовы спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь даражэнныя плацінавыя каралі

21.05.2025 / 17:57

Nashaniva.com

Грамадзянін Малдовы спрабаваў незаконна завезці ў Беларусь з Літвы плацінавыя каралі з каштоўнымі камянямі, схаваўшы іх ад мытнага кантролю, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Мужчына заявіў супрацоўнікам пункта пропуску «Беняконі», што не мае тавараў, якія трэба дэклараваць. Але ягоныя паводзіны выклікалі ў мытнікаў падазрэнне.

Падчас агляду рэчаў малдаваніна быў знойдзены загорнуты ў паперу і скотч пакунак, у якім і знаходзілася каралі.

Экспертыза засведчыла, што каралі зробленыя з плаціны, а ўпрыгожаныя брыльянтамі і фіялетавай шпінэллю. Ягоны кошт ацанілі прыкладна ў 420 тысяч рублёў.

За ўхіленне ад выплаты належных плацяжоў у буйным памеры супраць мужчыны завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 231 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Літоўская мытня перахапіла тры хітрасхаваныя ўсёдарожнікі, якія хацелі ўвезці ў Беларусь

У Беларусі затрымалі групу, якая ўвезла з-за мяжы небяспечны псіхатроп

Рэйсавы аўтобус з Варшавы ў Мінск даехаў толькі да мяжы

Каментары да артыкула