БЕЛ Ł РУС

У Беларусі раскрылі незаконны крыптаабменнік

21.05.2025 / 20:1

Nashaniva.com

У Беларусі раскрылі незаконны крыптаабменнік з абаротам у 2,5 мільярда рублёў. Ягоная дзейнасць трапіла ў поле зроку сілавікоў яшчэ восенню 2024 года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Як высветлілі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Мінскай вобласці і горадзе Мінску, абменнікам дыстанцыйна кіраваў арганізатар, які ўвесь час знаходзіўся ў Польшчы. У Беларусі ўсе аперацыі, звязаныя з купляй і продажам крыптавалюты, выконвала ягоная жонка.

Муж і жонка таксама адказвалі за размеркаванне грашовых узнагарод сярод іншых удзельнікаў схемы: тэхнічнай падтрымкі, сістэмнага адміністратара і так званых «дропаў» — людзей, што пераводзілі грошы ў наяўныя праз банкаўскія карты, аформленыя на сябе.

Паводле звестак органаў дзяржкантролю, арганізатар атрымліваў 40% даходаў, сістэмны адміністратар — 20%, а «дропам» плацілі каля 1000 рублёў у месяц.

Агульны абарот незаконнага абменніка склаў 2,5 мільярда беларускіх рублёў, а папярэдні аб'ём нясплачаных падаткаў — каля 1 мільёна.

Супраць арганізатараў распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Цяжарную мінчанку асудзілі за працу вэбкам-мадэллю. Яна вінная дзяржаве 378 тысяч даляраў

Гарадзенца асудзілі на 13 гадоў за вымаганне ў айцішніка крыптавалюты на мільярд рублёў

«Грошы перавязуць на інкасатарскай машыне»: жыхарка Магілёва аддала 18 тысяч «інвестарам»

Каментары да артыкула