Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву, Новамаскоўcк і Тулу
Маскоўскі мэр Сяргей Сабянін заявіў пра некалькі дзясяткаў збітых беспілотнікаў.
Сяргей Сабянін заявіў, што былі спачатку збітыя 32 дроны, пасля чатыры, пасля тры.
Адбылася атака на Тульскую вобласць: Тулу і Новамаскоўск. Новамаскоўск — другі па велічыні горад Тульскай вобласці, дзе знаходзіцца хімічны камбінат і яшчэ некалькі прадпрыемстваў. Мясцовыя жыхары налічылі не менш за 19 выбухаў.
Губернатар Тульскай вобласці Дзмітрый Міляеў паведамляе ў сваім тэлеграм-канале, што ў Туле ўпалі абломкі беспілотніка.
Губернатар сцвярджае, што пацярпелых няма. «Дзяжурныя сродкі ППА Мінабароны Расіі адбіваюць ужо дзясятую хвалю паветранай атакі. Адзін з беспілотнікаў урэзаўся ў дах шматкватэрнага дома ў Пралетарскай акрузе горада Тулы. Таксама ў выніку падзення абломкаў БПЛА пашкоджанні атрымалі жылыя і нежылыя будынкі яшчэ па шэрагу адрасоў у абласной сталіцы», — гаворыцца ў паведамленні губернатара.
Паводле слоў Міляева, два чалавекі атрымалі лёгкія раненні.