БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне мытаў на ўгнаенні з Беларусі і Расіі

22.05.2025 / 12:45

Nashaniva.com

Праект рашэння быў падтрыманы 411 еўрадэпутатамі, 100 выказаліся супраць, паведаміў у Х журналіст Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк.

Павышэнне пошлін на беларускія і расійскія ўгнаенні пачне дзейнічаць з 1 ліпеня. Раней гэты праект ужо быў ухвалены камітэтам Еўрапарламента.

Тады паведамлялася, што павышэнне будзе паступовым, і да 2028 года пошліны дасягнуць 430 еўра за тону.

Чытайце таксама:

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Каментары да артыкула