Эканоміка88

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Politico паведамляе, што ЕС разглядае варыянт увядзення поўнага гандлёвага эмбарга супраць Расіі. Спыталі ў эканаміста Змітра Крука, што гэта можа азначаць для Беларусі, калі такое рашэнне будзе прынятае.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Наша Ніва

Чатыры расійскія і беларускія тавары, якія гранічна важныя для ЕС

Эксперт BEROC Дзмітрый Крук скептычна ставіцца да магчымасці такога рашэння, бо, нягледзячы на радыкальнае скарачэнне экспарту тавараў з Расіі ў ЕС, застаецца шэраг адчувальных пазіцый, адмова ад якіх стане вельмі балючай для самога Еўрасаюза.

Такіх пазіцый чатыры.

«Перш за ўсё — гэта газ. Хоць агульныя аб’ёмы паставак расійскага газу ў ЕС скараціліся больш чым напалову ў параўнанні з даваеннымі паказчыкамі, расійскі газ дагэтуль займае каля 20% агульнага аб’ёму. Прычым у 2024 годзе назіраўся рост паставак звадкаванага газу», — адзначае эксперт.

Другая важная група тавараў, на якія ЕС не ўводзіў санкцыі, — гэта азотныя і калійныя ўгнаенні.

«У адрозненне ад Беларусі, Расія можа афіцыйна пастаўляць у Еўрасаюз угнаенні. Па асобных пазіцыях доля расійскага імпарту ўгнаенняў дасягае 20—25%. Калі браць у сярэднім, то ад 7 да 10% імпарту ўгнаенняў у ЕС прыпадае на Расію», — кажа Крук.

Трэцяя група тавараў — гэта металлы. У цэлым на долю Расіі прыходзіцца каля 5—7% імпарту металаў у ЕС. Аднак па асобных відах, важных для еўрапейскай прамысловасці, доля імпарту з Расіі дасягае 20—30%.

Крук таксама называе яшчэ адну менш заўважную, але вельмі адчувальную для асобных краін пазіцыю — ядзернае паліва.

«Чэхія, Славакія, Венгрыя і Балгарыя працягваюць выкарыстоўваць расійскія ядзерныя тэхналогіі. Адпаведна, пастаўкі ядзернага паліва ідуць з РФ. Таму патэнцыйнае поўнае эмбарга фактычна спыніла б магчымасць функцыянавання гэтай галіны ў гэтых краінах.

Калі ў агульных лічбах па ЕС гэта вельмі нізкі аб’ём, то для гэтых чатырох краін гэта мае крытычнае значэнне», — тлумачыць эксперт.

«Калі б гэта не былі настолькі адчувальныя пытанні, то гэта зрабілі б значна раней. Еўрасаюз даволі паслядоўны ў сваім курсе на пашырэнне санкцый, таму ў пазасанкцыйным спісе застаюцца толькі крытычна важныя для ЕС пазіцыі», — тлумачыць эканаміст.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: АР

Таксама, на думку эканаміста, ЕС, узважваючы рызыкі, будзе ўлічваць такі фактар, як унутраныя канфлікты ўнутры самога Еўрасаюза.

Пры гэтым Крук цалкам не выключае імавернасці ўвядзення поўнага эмбарга, паколькі пры вялікім палітычным жаданні яго прыняцце магчымае. Аднак калі рабіць гэта хутка і ў поўным аб’ёме, то могуць узнікнуць праблемы і для ЕС.

Магчымыя наступствы поўнага гандлёвага эмбарга ЕС для Беларусі

Што тычыцца магчымых наступстваў для Беларусі ад эмбарга на пастаўкі тавараў з РФ у ЕС, то спрагназаваць іх вельмі складана — у тым ліку з-за таго, што невядома, ці будзе эмбарга распаўсюджвацца толькі на Расію ці таксама і на Беларусь.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

У выпадку, калі тэарэтычныя абмежаванні закрануць толькі Расію, то з аднаго боку Беларусь атрымае пэўныя бенефіты праз розніцу ва ўзроўні абмежаванняў, а з другога — страціць з-за таго, што эмбарга будзе негатыўна ўплываць на эканоміку Расіі, асноўнага эканамічнага партнёра Беларусі. 

«Калі эмбарга распаўсюдзіцца і на Беларусь, то, напэўна, адмоўныя наступствы будуць пераважаць. Таму тут існуе высокая ступень нявызначанасці. І галоўнае — калі ўявіць, што поўнае эмбарга будзе аб’яўлена, то вельмі хуткай рэакцыяй стане прыстасаванне і пошук схем яго абыходу.

Не сакрэт, што і цяпер Расія шмат што пастаўляе ў ЕС праз трэція краіны, маркіруючы тавары як нібыта не расійскія. Практыка апошніх трох гадоў паказвае, што многія пастаўкі працягнуцца, але ўжо пад выглядам прадукцыі з іншых краін.

Што да Беларусі, тут паўстае пытанне: ці зможа яна заняць сваю нішу ў гэтых схемах? А гэта ўжо будзе залежаць ад таго, ці будзе эмбарга распаўсюджвацца і на Беларусь», — тлумачыць эксперт.

Каментары8

  • Общепит
    18.05.2025
    Никогда не думал что европейцы такие недалекие в международной политике. Хотя история в прошлом подтверждает это.
  • Ёсік
    18.05.2025
    Казала-мазала, а не прагноз. Калі там, дык вось тут, а калі не, дык вунь там.
  • Ну-ну
    18.05.2025
    Літва і Польшча ніколі не дапусцяць такога эмбарга, бо гэта падарве кантрабандысцкія плыні і ўдарыць па гаманцам прыўладных дзеячоў у гэтых краінах.
    Таму не трэба канспіралогій!

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі8

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць