БЕЛ Ł РУС

Зноў уводзяць абмежаванні на ўвоз у Беларусь драўніны

22.05.2025 / 15:42

Nashaniva.com

Улады Беларусі зноў уводзяць абмежаванні на ўвоз тавараў з драўніны. Адпаведная пастанова ўрада з'явілася на Нацыянальным прававым партале. Цяпер каб імпартаваць, напрыклад, ДСП, фанеру, драўляныя вокны, дзверы, мэблю ці кардонную ўпакоўку, трэба будзе атрымаць аднаразовую ліцэнзію.

Выдаваць ліцэнзіі будзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, узгадняючы дзеянні з канцэрнам «Беллеспаперпрам». Калі ж падобныя тавары вырабляюцца ў Беларусі, канцэрн можа адмовіць у ліцэнзіі.

Існуюць, аднак, выключэнні — ліцэнзія не спатрэбіцца для тавараў з краін ЕАЭС, гуманітарнай дапамогі, транзітных грузаў і дробных партый, коштам да 1000 еўра.

Гэтыя правілы пачнуць дзейнічаць праз месяц і будуць актуальныя на працягу сямі месяцаў.

Такія меры ўводзіліся і раней, пачынаючы з 2022 года. Пасля таго як у студзені 2025 абмежаванні скасавалі, «Беллеспаперпрам» выступіў за іх вяртанне, каб падтрымаць айчынную вытворчасць.

Таксама паведамлялася, што пасля ўвядзення санкцый Беларусь не змагла аднавіць ранейшыя аб’ёмы нарыхтоўкі драўніны.

Чытайце таксама:

Чаму на Беларусі насамрэч няма 700-гадовых дубоў і як старажытная архітэктура дапамагае батанікам

Мінчук ператварыў закінуты куток у музей дзівосных драўляных скульптур

Гродзенец вырабляе незвычайныя дошкі для сервіроўкі і ўпрыгожвае іх сапраўднымі кветкамі

Каментары да артыкула