БЕЛ Ł РУС

«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі

23.05.2025 / 11:8

Nashaniva.com

«Нармальная чалавечая прага да жыцця — радавацца новай мадэлі трактара».

Яўген Пуставы. Скрыншот стрыму Азаронка

У эфіры прапагандыста Рыгора Азаронка супрацоўнік СТБ Яўген Пуставы зноў стаў абурацца беларусамі. На гэты раз тым, што недастаткова радуюцца жыццю ў сваёй краіне.

«Нашы дзяды, прадзеды, яны пасля вайны хацелі жыць. Таму нягледзячы на разруху… Я цяпер не кажу, што мы павіны вярнуцца да гэтага, але я кажу як ёсць. Нягледзячы на разруху, у іх па 5-7 дзяцей было. У нашых бацькоў сясцёр тры-чатыры было.

Нармальная чалавечая прага да жыцця — радавацца сонцу, пэўным дасягненням, палёту ў космас, новай мадэлі трактара, аўтамата, новым вяршыням, новым спальным раёнам. У нас цяпер усё ёсць, ёсць, ёсць — і нічога, морды кіслыя. Што з тварам?»

— абрынуўся прапагандыст.

Нядаўна ў эфіры яны з Азаронкам гэтак жа незадаволены былі тым, што беларусы скардзяцца на цэны на бульбу і яе якасць.

«Хопіць глядзець на цэннікі — «Колькі каштуе бульба? І якіх яна памераў», — даводзіў Пуставы.

Чытайце таксама:

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай

Азаронак і Пуставы незадаволеныя, што беларусы святкавалі Дзень Перамогі без энтузіязму

Эйсмант, Пуставы, Крывашэеў. Усе прапагандысты прабіліся ў Мінгарсавет

Каментары да артыкула