Данія павысіць пенсійны ўзрост да 70 гадоў
Парламент Даніі зацвердзіў рашэнне аб паступовым павышэнні пенсійнага ўзросту да 70 гадоў. Згодна з прынятым у чацвер законам, з 2040 года на пенсію ў 70 гадоў будуць выходзіць усе, хто нарадзіўся пасля 1 студзеня 1971 года, піша Bild.
Фота: Sergei Grits / AP
Гэта частка даўно дзеючай у краіне сістэмы, у якой узрост выхаду на пенсію аўтаматычна карэктуецца ў адпаведнасці з ростам працягласці жыцця.
У цяперашні час датчане выходзяць на пенсію ва ўзросце 67 гадоў, да 2030 года гэты парог вырасце да 68 гадоў, да 2035 — да 69. З 2006 года ў Даніі кожныя пяць гадоў пераглядаюцца даныя пра працягласць жыцця, і на іх аснове карэктуецца пенсійны ўзрост. Пры гэтым прэм’ер-міністр краіны Метэ Фрэдэрыксен раней заявіла, што далейшае аўтаматычнае павышэнне ўзросту вышэй за 70 гадоў неабгрунтаванае.