БЕЛ Ł РУС

Канстанцін Меладзэ абвясціў пра закрыццё праекта «ВІА ГРА»

23.05.2025 / 14:41

Nashaniva.com

Прадзюсар Канстанцін Меладзэ заявіў пра афіцыйнае закрыццё папулярнага жаночага гурта «ВІА ГРА», які ў 2025 годзе адзначае 25-годдзе.

Меладзэ прадставіў апошнюю песню калектыву, якая атрымала назву Galileo. Яе выканалі ўдзельніцы апошняга складу — Ульяна Сінецкая і Сафія Тарасава.

«Галоўнае і лепшае, што было і застанецца з усёй гэтай гісторыі, — гэта песні, напоўненыя каханнем, верай і надзеяй. Спадзяюся, іх будуць слухаць яшчэ шмат гадоў. Жадаю ўсім міру і дабрабыту», — адзначыў Меладзэ.

Гурт «ВІА ГРА» быў створаны ў 2000 годзе ў Кіеве і стаў адным з самых паспяховых рускамоўных праектаў.

У розныя гады яго ўдзельніцамі былі Надзея Граноўская, Вера Брэжнева, Ганна Седакова, Святлана Лабада, Альбіна Джанабаева ды іншыя.

Апошні сінгл гурта — «Манекен» — выйшаў у 2021 годзе. З 2022 года калектыў не выпускаў новых песень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула