БЕЛ Ł РУС

Польшча будуе новую электронную сцяну на мяжы з Беларуссю

23.05.2025 / 18:19

Nashaniva.com

Па словах польскага міністра ўнутраных спраў Томаша Семоняка, у Люблінскім ваяводстве ўздоўж Буга ідзе актыўнае будаўніцтва новай электроннай агароджы. Плануецца, што да 20 ліпеня праект будзе завершаны.

Польска-беларуская мяжа. Здымак ілюстрацыйны

Гэтая агароджа будзе складацца прыкладна з 1800 мачтаў з 4500 камерамі відэаназірання, у тым ліку начнога і цеплавізійнага. Таксама будуць усталяваныя спецыяльныя датчыкі, якія рэагуюць на рух, і пракладзена каля 200 кіламетраў кабеляў для электрасілкавання і перадачы даных.

Томаш Семоняк адзначыў, што на ўмацаванне інфраструктуры на мяжы з Беларуссю ўжо выдаткавалі каля 2,6 мільярда злотых (прыкладна 700 мільёнаў даляраў). Акрамя гэтага, Польшча плануе павялічыць колькасць памежнікаў на гэтым участку яшчэ на 1,5 тысячы чалавек.

Раней на польска-беларускай мяжы пабудавалі сталёвы плот вышынёй 5 метраў і даўжынёй 186 км, прызначаны для барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Ён таксама абсталяваны электроннай сістэмай назірання.

Чытайце таксама:

Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме

Польскі памежнік пацярпеў ад камянёў мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Польскія памежнікі вылавілі целы двух мужчын у Бугу

МУС Польшчы чакае новых правакацый на мяжы з Беларуссю

Каментары да артыкула