Ва Украіну сёння вярнуліся 390 ваеннапалонных
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што 23 мая ў рамках абмену ваеннапалоннымі з Расіяй па схеме «1000х1000» на радзіму ўжо вярнуліся 390 чалавек. У суботу і нядзелю будзе працяг.
«Сёння дома амаль 400 чалавек — 390. Гэта вайскоўцы і цывільныя. Заўтра і паслязаўтра — таксама наступныя этапы. Формула — тысяча на тысячу.
Удзячны ўсёй нашай камандзе, якая ўцягнутая ў рэалізацыю абмену. І абавязкова дзякуй усім нашым ваярам на фронце, якія забяспечваюць папаўненне для Украіны менавіта абменнага фонду.
Таксама хачу падзякаваць сёння нашым праваахоўнікам за тое, што дадаюць у абменны фонд расейскіх дыверсантаў і калабарантаў. Важна, што Украіна вяртае сваіх. Дзякуй усім у свеце, хто нам дапамагае», — заявіў Зяленскі ў сваім прынагодным відэазвароце.
Чытайце таксама:
На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х1000
Украіна і Расія дамовіліся абмяняцца ваеннапалоннымі па формуле «1000 на 1000»