Вайна99

На мяжы Беларусі і Украіны праходзіць найбуйнейшы абмен палоннымі ў фармаце 1000х1000

Найбуйнейны абмен палоннымі праходзіць проста цяпер на мяжы Украіны і Беларусі. Расія вяртае дадому амаль усіх сваіх вайскоўцаў, што трапілі ў палон за тры гады вайны. Украіна — менш за 10%, паведамляюць расійскія СМІ.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Дональд Трамп ужо павіншаваў абодва бакі з поспехам, але ён паспяшаўся — абмен праходзіць у некалькі этапаў і можа цягнуцца некалькі дзён, з 23 па 25 мая.

Паводле звестак Mash, на гэты момант у палоне ва Украіне знаходзіцца каля 1300 вайскоўцаў Узброеных сіл РФ. У палоне ў Расіі — амаль 10 тысяч вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны. У 2024 годзе паміж краінамі афіцыйна было праведзена 12 абменаў, Расія вярнула 535 вайскоўцаў. У 2025-м — пяць абменаў, РФ атрымала 800 чалавек.

Усіх зацверджаных да абмену расіян трымалі ў прыгранічнай калоніі ў Сумах. У асноўным гэта байцы з Курскага і Харкаўскага напрамкаў.

Украінцаў у Расіі таксама ўтрымліваюць у прыгранічных калоніях — у Курскай вобласці і ў Навазыбкаве Бранскай вобласці. 

Перад абменам Расія і Украіна прадставілі спісы тых, каго хочуць вярнуць. ГРУ, ГУР і контрразведка ФСБ правялі праверку кандыдатаў — на гэта спатрэбілася каля тыдня. Спісы былі перададзены амаль адразу пасля перамоваў у Стамбуле.

Каментары9

  • ололо
    23.05.2025
    Гэта точна?, вядома, гэта не дакладна. Спецыяльна напісана - "Паводле звестак Mash". Ды і ўвогуле, аб якой дакладнасці пад час вайны можа ісці гаворка?
  • .
    23.05.2025
    Выдатна.
    Аднак пры няроўных лічбах палонных размаўляюць пра формулу "усіх на ўсіх".
    (Разумею, што ўкраінскі бок мог так ставіць умовы на перамовах, пытанне не да іх).
  • Странна
    23.05.2025
    ололо, я вважаю гэта трэба падкрэсліваць, бо падаецца так, што гэта як Мядуза, нейкая апазіцыйная крыніца, якая валодае інсайдамі, а на сам рэч можа быць рупарам прараганды лёгка.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын29

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць