БЕЛ Ł РУС

Лука Модрыч можа перайсці ў «Інтэр Маямі» Ліянэля Месі

24.05.2025 / 9:5

Nashaniva.com

39-гадовы харват пакіне «Рэал» пасля клубнага чэмпіянату свету па футболе ўлетку 2025 года ў сувязі са сканчэннем кантракту.

Сёння Лука згуляе за «Рэал» апошні матч. Фота: Angel Martinez / Getty Images

Як паведамляе Mundo Deportivo, харват гэтым летам пяройдзе ў «інтэр Маямі» на правах свабоднага агента.

Па словах крыніцы, уладальнік каманды Дэвід Бэкхэм з мінулага года спрабуе займець Модрыча. Акрамя таго, сам Ліянэль Месі нібыта папрасіў клуб падпісаць Луку ў «Інтэр Маямі».

Пагадненне будзе разлічана на адзін год — да ліпеня 2026 года да чэмпіянату свету па футболе. Заробак паўабаронцы складзе 2,5 мільёна даляраў.

 Модрыч гуляў за «Рэал» з 2012 года, куды перайшоў з «Тотэнхема». У складзе мадрыдскага клуба выйграў шэсць Лігаў чэмпіёнаў і чатыры чэмпіянаты Іспаніі, заваяваў «Залаты мяч».

Лука, якому ў верасні споўніцца 40 гадоў, хацеў правесці яшчэ сезон у «Рэале», гэта хацеў і новы трэнер Хабі Алонса, але, відаць, кіраўніцтва клуба вырашыла не працягваць кантракт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула