БЕЛ Ł РУС

Зяленскі зноў заклікаў узмацніць ціск на Расію

24.05.2025 / 12:41

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны зноў заклікаў ЗША і іншых партнёраў Украіны ўзмацніць санкцыйны ціск на Расію, каб прымусіць яе пайсці на спыненне агню.

Заява Зяленскага была зробленая ў сувязі з чарговым масіраваным камбінаваным расійскім ударам па ўкраінскай тэрыторыі ў ноч на 24 мая з выкарыстаннем балістычных ракет і ўдарных БПЛА.

«З кожным такім абстрэлам свет пераконваецца, што прычына зацягвання вайны — у Маскве. Украіна шматкроць прапаноўвала спыненне агню — як поўнае, так і ў паветры. Усё гэта было праігнаравана. Відавочна, што неабходна аказваць значна больш сур'ёзны ціск на Расію, каб з’явіўся вынік і пачалася сапраўдная дыпламатыя. Мы чакаем санкцыйных крокаў ад ЗША, Еўропы і ўсіх нашых партнёраў. Толькі дадатковыя санкцыі супраць ключавых сектараў расійскай эканомікі прымусяць Маскву спыніць агонь»,— напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула