БЕЛ Ł РУС

Хэдлайнерам апошняга званка ў Мінску стаў няўдалы ўдзельнік «Дома-2». Хто такі Алег Маямі?

24.05.2025 / 13:38

Nashaniva.com

Урачысты канцэрт для 12 тысяч выпускнікоў школ і гімназій сталіцы, а таксама іх настаўнікаў адбудзецца ў «Мінск-Арэне». Выступіць запрасілі расійскага спевака.

Алег Маямі. Тут і далей скрыншоты яго інстаграма

Сапраўднае яго прозвішча — Крывікоў. Псеўданім Маямі Алег абраў у маладосці — казаў, што тады марыў пра прыгожае, свабоднае жыццё, а амерыканскі горад быў для хлопца сімвалам раскошы, стылю і музыкі.

Дарэчы, цяпер такі надта заходні псеўданім выклікае абурэнне ў расійскіх Z-патрыётаў. Летась кіраўнік грамадскага руху «Ветэраны Расіі» Ільдар Рэзяпаў настойліва раіў Алегу змяніць сцэнічнае імя:

«Чаму Алег Маямі? Ён дзе жыве? У Расіі. Можа, Алег Поўнач ці Алег Магадан. Або Алег Масква. Нармальны мужчынскі псеўданім».

Шлях на сцэну Алега пачаўся ў 2011 года з удзелу ў скандальным расійскім рэаліці-шоу «Дом-2». Але ж адтуль хлопца выгналі ўсяго праз 20 дзён. Пасля ён з пераменным поспехам спрабаваў сябе ў розных тэлевізійных і ютуб-праектах.

Галоўнага артыст дасягнуў: дзякуючы сваёй актыўнасці ён стаў дастаткова пазнавальным. Сумесная з NILETTO і Лёшам Свікам песня «Грамчэй за горад» зрабілі Алега Маямі папулярным на музычных стрымінгах і сярод моладзевай аўдыторыі.

Летась яго запрасілі выступіць на I Рэспубліканскі злёт ваенна-патрыятычных клубаў МУС. Дзеці ў ваеннай форме пад чырвона-зялёнымі сцягамі проста скакалі ад захаплення, убачыўшы любімага артыста. Тады ж спеваку падарылі гадзіннік з гравіроўкай «Ад Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь». Алег выклаў фота падарунка ва інстаграм з подпісам «Ганаруся!».

Чытайце таксама:

«Самага міленіяльнага выканаўцу выбралі на выпускны да зумераў». Гродзенскія выпускнікі не ацанілі хэдлайнераў свята

Стаў вядомы спіс артыстаў Belbet Fest на «Дынама» ў Мінску

Хэдлайнерамі Віва Браслаў-2025 будуць Нюша і Люся Чабоціна

Кашалёк Лукашэнкі стаў уладальнікам брэнду музычнага фестывалю, куды запрашаюць расійскіх Z-спевакоў

Каментары да артыкула